Шибер (ingaret) wrote,
Шибер
ingaret

Весьма годный обзор современного состояния некогда популярных белорусских ЖЖ сообществ.

Обзор выполнен моим взаимным френдом. Увы, написан он по-белорусски, так что виновные в этом вот всём могут и не понять ;-) Впрочем, иных уж нет, а те далече...

Оригинал взят у yozas_gubka в Агляд жывых суполак мёртвага беларускага ЖЖ
Вырашыў і я ўдарыцца ў аглядальніцтва і зірнуць, што ж там вылезла ў нядаўнаспечаны ТОП беларускіх суполак. Буду вельмі павярхоўна і эгацэнтрычна разглядаць суполкі паводле парадку, скажам, да 20-га пункту, бо далей усё роўна тлен, бзвхднсць і СК<10.

1. minsk_by - старая і паважаная суполка для мінчукоў і гасцей сталіцы, створаная, страшна сказаць, ажно 21 лістапада 2003 года. На жаль, сёння, ня гледзячы на 2500+ падпісантаў, "мінск_бай" знаходзіцца ў стадыі пермаментнага заняпаду. Час ад часу здараюцца яскравыя пасты, але гэта толькі жалкі цень былой велічы. Як кажуць сівыя старцы, залаты век суполкі даўно мінуў, ён адбываўся тады, калі я ў ЖЖ пад стол пехам хадзіў і прамаргаў усю двіжуху. Кажуць там былі эпічныя срачы, безсаромная траўля, кпіны з навічкоў і artureg. Цяпер там толькі пятнічныя пасты ў чацвер ад yuri_yurkevich і рубрыка "дзе знайсці".

Цікава зазірнуць у профіль "мінск_бая", там сабрана вялікая база мёртвых суполак беларускага ЖЖ і трохі рознай карыснай інфы пра Мінск.

2. otdam_darom_by - чыста утылітарная (ад слова утыль) суполка, створаная для тых каму лянота несці на сметнік барахло з кватэры, і для тых каму гэтае барахло раптам аказалася вельмі патрэбным.

Сам я скарыстаўся паслугамі суполкі адзін раз, калі нехта выкінуў у пост стос кніжак па архітэктуры СССР. Праўда я стармазіў і позна затэлефанаваў: кніжкі за пару гадзін да майго званка ужо нехта (darriuss, ты?) забраніраваў і я застаўся ні з чым:(

3. by_trash - беларускі трэш, безсэнсоўны і бязлітасны. Настолькі бязлітасны, што не пашкадаваў нават стваральніка суполкі - той пад гнётам аграгламуру і духоўнага сала выпіліўся з жыцця ЖЖ.

4. belarus_travel - база рэпостаў фотасправаздач з падарожжаў па Беларусі. Плануеце, куды зганяць на выходных? Смела заходзьце ў суполку і шукайце па тэгам цікавыя месцы ў вашым раёне ці вобласці - жыжысты дрэннага не параяць.

5. minsk1067 - яшчэ адна старая і паважаная суполка для мінчукоў і гасцей сталіцы, але гэтым разам з гістарычным ухілам (да, да, срачыкам тут не месца). Кволае жыццё суполкі час ад часу патрымліваюць пастамі стваральнік і нязменны гаспадар vadim_i_z і яшчэ пара-тройка аматараў гісторыі сталіцы, ціпа мяне:)


6. by - суполка рэпостаў. Уродзе як старэйшая суполка белЖЖ (створана 9 траўня 2002 года). Я так разумею, што планавалася каб "бай" стала асноўнай пляцоўкай беларускага сегменту ЖЖ, але нешта пайшло не так...

7. На гэтым месцы ў нас хітражопыя маскоўскія прапагандоны, якія замест Расіі ў профіле абралі Беларусь, каб піярыцца ў беларускім ТОПе ЖЖ. Калі я чытаў навіны пра ўвядзенне асобных ТОПаў па рэгіёнах ЖЖ, баяўся, што наш ціхі лампавы беларускі ТОП захопяць такія вось хітражопыя з іншых рэгіёнаў з высокім СК, але здаецца пакуль усё абышлося і гэтая суполка адзінкавы выпадак.

8. bel_slingomamy - вельмі спецыфічная суполка з іншага паралельнага беларускага ЖЖ, пра які я нічога не ведаю. Можа ў сябрах у мяне знойдуцца "слінгамамы", якія патлумачаць чо па чом?

9. by_politics - калісьці жывая пляцоўка для срачай на палітычныя тэмы сёння ператварылая ў тэатр аднаго сэнсэя. Няма шляху.

10. by_mova - старая паважаная суполка пра беларускую мову. Узнікла пытанне па перакладу? Цікавіць этымалогія слова? Падтэбна падказка знаўцаў мовазнаўцаў? Вам сюды (можа пару каментаў ваш пост і збярэ)! Час ад часу ў суполцы з'яўляюцца маніфесты і заклікі да лютай барацьбы са змагарскім жаргонам у мове, на якія ўсім як заўжды...

11. bel_sling_obmen - яшчэ адна суполка з паралельнага свету, дзе ўсе ходзяць са слінгамі і абменьваюцца імі.

12. mams_club - мамскі клуб, папашам тут ня места.

13. by_architecture - яшчэ адна суполка, куды любяць рэпосціць ЖЖ-падарожнікі свае справаздачы з падарожжаў па Беларусі. "Беларуь_трэвэл-2", карочэ. А магло быць штосці больш адпавядаючая назве суполкі, з пастамі пра гісторыю архітэктуры і аглядамі сучаснага аграхайтэку.

14. handmade_by - зноў не мая тэма, я ў гэтым не сяку. Магчыма ёсць тыя (зрэшты, у суполкі 1800+ падпісантаў), каму цікавыя пасты пра пярсцёнкі, завушніцы і іншыя бусы-папуасы, зробленыя рукамі, але нешта каментаў у тых пастах я не назіраю.

15. gorod_brest - Брэст - другі горад, тэматычная суполка пра які выбілася ў ТОП-20 суполак Беларусі. Праўда, гэты факт зусім не кажа аб тым, што у суполцы "б'ецца народны пульс" ((с) budgawl). Тут ціха і спакойна і толькі пара пастоў у тыдзень парушае спакой шматлікіх брэстскіх блогераў.

16. cook_with_kids - блін, агляд такіх суполак павінна рабіць блогерша з трыма дзецьмі, я апускаю рукі, бо у мяне пакуль-што ніводнага дзіцёнка няма:(

17. zrabi_pradaj - клон "хэндмэйд_бай". Ой Ноў вэй.

18. carczy_by - як вы ўжо здагадаліся, увесь гэты сыр-бор з аглядам суполак, замышляўся з адной карыслівай мэтай - яшчэ раз прарэкламаваць маю расцудоўную суполку пра аўтамабільныя карчы з Беларусі:) Далуайцеся, нас ужо цэлых 23 карчэведа!

19. ru_bilbord - не глядзіце на абрывіятуру "ру" у назве, гэта не той выпадак што з пунктам №7. Дадзеная суполка - дзецішча сумрачнага брэстскага генія juicy_fruit і прысвечана яна розным цікавосткам у сферы вонкавай рэкламы. Як і ў большасці беларускіх суполак з ТОПа "ру_білборд" хутчэй мёрты чым жывы (апошні пост зроблены у пачатку лістапада).

20. freeedu_by - замыкае двацатку яшчэ адна суполка з той сферы інтарэсаў, якая мне пакуль не цікавая. Суполка пра сямейную адукацыю ў Беларусі - гэта ўсё, што я магу сказаць пра вайну ў В'етнаме.

Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 18 comments