Шибер (ingaret) wrote,
Шибер
ingaret

Йода не хватает.

Дмитрий Новицкий, главный редактор газеты "Автобизнес" и сайта ABW.BY, человек, разбирающийся и в автомобилях, и в их водителях (что я, некоторое время с ним работавший, могу подтвердить), пробует разъяснить, что такое "белорусский стиль вождения" :

На дарозе я часта заўважаю, што людзі не адсочваюць карціну таго, што адбываецца вакол сябе: нармальны кіроўца падчас язды заўсёды кантралюе сітуацыю па люстэрках, кожныя 2–3 секунды пазіраючы, каб ведаць, што дзеецца за спіной і па баках. Я ж назіраю, што людзі проста едуць, пагружаныя ў сябе: у люстэркі не глядзяць, за сітуацыяй не сочаць. Вельмі задуменныя людзі, вельмі задуменнае кіраванне. Калі, перасякаючы мяжу, з Еўропы трапляеш да нас, то застываеш, быццам казурка ў бурштыне.

А всё почему ?

Плюс адбіваецца недахоп ёду ў арганізме: ёдадэфіцыт прыводзіць да таго, што людзі дзейнічаюць альбо занадта павольна, альбо занадта хутка. І таму вельмі рэдка рухаюцца ў сярэднім, аптымальным рэжыме. Але часцей за ўсё занадта павольна: пасля Германіі па Беларусі едзеш, быццам у клей трапіў.

И что с этим делать :

Лёгка быць моцным, калі ў цябе амаль усе добра. І складана быць добрым, калі табе самому дрэнна. Калі ўзровень жыцця ў нас будзе прыкладна такі, як у Германіі, калі якасць жыццёвых працэсаў, якія суправаджаюць чалавека (пачынаючы ад паходаў у паліклініку, заканчваючы арганізацыяй яго працы) будуць такімі ж, — я ўпэўнены, праз паўгода ў нас усе будуць ўсміхацца. Прапускаць адзін аднаго і думаць больш пра агульнае дабро, чым пра тое, што хтосьці кагосьці хоча пакрыўдзіць і нешта даказаць. Як толькі наш чалавек перастане думаць пра тое, што яму трэба, да прыкладу, напісаць яшчэ 10 артыкулаў на другой працы, каб было за што машыну заправіць, — адразу і культура кіравання стане вышэйшай. Плакатамі і заклікамі «не курыць у ложку» гэтага не даб’ешся.
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 18 comments