Шибер (ingaret) wrote,
Шибер
ingaret

Не валодаючыя беларускай мовай далей не чытаюць, астатнiя не хаваюць гаманцы.

Бо пан Губка yozas_gubka не толькi сына нарадзiў, але i кнiгу напiсаў. I зараз збiрае грошы на яе выданне з дапамогай краўдфандынгу. На рахунку ўжо ёсць каля 200 BYN, патрэбна яшчэ каля 500 BYN. Вашыя тры рублi (за гэтую дробязь нават у ЦУМаўскай сталоўцы не паснедаеш) дапамогуць перамагчы зомбi (цi не).

Оригинал взят у yozas_gubka в Кніга "1813"

Учора на каўдфандынгавай прасторы ulej.by пачаўся сбор сродкаў на выданне маёй кнігі "1813" у электронным фармаце з аднайменнай навэлай у жанры зомбі-хорара:) Спасылка на старонку праекта тут: http://ulej.by/project?id=64374



Напісаў я гэтую аповесць/навэлу даволі даўно (сталыя чытачы гэтага ЖЖ ведаюць пра тое) і за гады ўносіў пэўныя праўкі, якія мне раілі зрабіць тыя, каму я дасылаў тэкст. Зараз аповед больш-менш завершаны (карэктура і рэдактура яшчэ будуць, сродкі на іх я таксама збіраю ў праекце) і таму я вырашыў паспытаць шчасця ў навамодным краўдфандынгу каб нарэшце выдаць кнігу. Кнігу электронную, выданнем і распаўсюдам якой будзе займацца партал kniharnia.by. Дарэчы, ўдзел у краўдфандынг кампаніі гэта па сутнасці перадзаказ кнігі, бо кожны спонсар які выдадкуе тры і больш новых беларускіх рублі ў выніку ўдалага заканчэння праекта атрымае асобнік кнігі ў якасці бонуса і гэта не лічачы іншых падарункаў пералічаных у праекце.

Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 5 comments