Шибер (ingaret) wrote,
Шибер
ingaret

Ещё один весьма годный обзор.

Кто там у меня спрашивал в прошлый раз - а пишут ли в ЖЖ по-белорусски ? Отвечаю - пишут. И в первую очередь - по-белорусски пишет всё тот же мой взаимный френд Владимир С., подготовивший для всех скептиков этот вот обзор.

Оригинал взят у yozas_gubka в Агляд жывых беларускамоўных блогаў мёртвага беларускага ЖЖ
Складаць топы і агляды, як я бачу, справа ўдзячная, не адзін (а можа толькі адзін) топавы блогер з Брэста на гэтым падняўся:) Пасля нядаўняга майго агляду жывых суполак мёртвага беларускага ЖЖ шмат чалавек насамрэч толькі два у каментах задаліся пытаннем "а ці ёсць у белЖэЖэшачцы чыста беларускамоўныя блогі і блогеры?". Яны ёсць! vital_rudak у пачатку года складаў спіс беларускамоўных блогераў ЖЖ. Але, на жаль, шмат у тым спісе мёртвых душ і бежанцаў у ФБ.

Таму я вырашыў сёння скласці невялічкі, зноў на 20 пазіцый, агляд жывых беларускамоўных бложыкаў нашай утульнай блогасферы. Для зручнасці буду карыстацца звесткамі пра СК блогаў з афіцыйнага ЖЖшнага рэйтынгу блогераў Беларусі (так што тыя, хто адключыў кірылічныя сервісы, прабачце, вы ў пралёце *на фоне гучыць пякельны смех "вясёлага малочніка"*).

Крытэр беларускамоўнасці ў мяне будзе лагодны - у блогу павінна быць тры і болей арыгінальных паста (а не рэпостаў) на беларускай мове з 30-ці апошніх пастоў. Паехалі.

1. yozas_gubka (СК=124, месца у рэйтынгу Беларусі - 41, цалкам беларускамоўны блог) - для канстатацыі гэтага факту агляд і задумваўся "польскія домікі", "карчы", "міжваенка", падарожжы і зусім трохі лытдыбру - ну вы ведаеце чаго можна чакаць ад гэтага блогу:)

2. paplauskaja (СК=93, месца у рэйтынгу Беларусі - 63, часткова беларускамоўны блог) - блог журналісткі з Мінска. Калісьці быў цалкам беларускамоўны, а цяпер Ася здрадзіла мове нізабудзімніпрасцім пасты на беларускай мове сустракаюцца ў блогу рэдка (тры з трыдцаці апошніх, цяпер вы зразумелі, адкуль нарадзіўся мой крытэр беларускамоўнасці ;) ). Але гэты сумны факт не кажа, што блог у Асі нецікавы, наадварот, гэта вельмі яскравая і жывая пляцоўка, дзе бурліць ЖЖшнае жыццё. Апошнім часам Ася ўзялася адраджаць цікавасць грамадства да ЖЖ з дапамогай штотыднёвых БЛОГаглядаў і гэта вельмі ўхвальная іныцыятыва!

3. vital_rudak (СК=75, месца у рэйтынгу Беларусі - 79, цалкам беларускамоўны блог) - тытан беларускамоўнага ЖЖ, слоўны эквілібрыст і проста вялікі харошы малец. Раней праводзіў эпічныя спаборніцтвы па Што?Дзе?Калі? на прасторах ЖЖ, цяпер нешта забіў на гэта. Асноўныя тэмы блогу: футбік, "чарла", піва, мова і краязнаўства (Віталь аўтар турыстычнага маршрута па Мазыру, для прахаджэння якога трэба альпіністская падрыхтоўка). Карочэ, очэнь светлы блог, раю ўсім.

4. veragodna (СК=58, месца у рэйтынгу Беларусі - 96, цалкам беларускамоўны блог) - неверагодны блог! Чароўная гаспадыня блога спадарыня Ала не дае сумаваць сваім сябрам - яна ладзіць шмат цікавых і пазнавальных конкурсаў, звязаных з беларускай літаратурай і культурай. Таксама veragodna разумна і з гумарам піша на розныя жыццёвыя тэмы (нядаўні пост пра ЖЖ і ФБ нават прымусіў аднаго чалавека здаліць свой ФБ-акаўнт і вярнуцца на нашую мёртвую блогплатформу).

5. volka_z_bolkava (СК=47, месца у рэйтынгу Беларусі - 114, цалкам беларускамоўны блог) - блог больш чытальны чым глядзельны (калі так можна сказаць), то бок гэта менавіта дзённік з зацемкамі з жыцця, а не фотасправаздачы з бясконцых падарожжаў як у мяне, праўда, большасць запісаў у блогу "падзамком".

6. kufarrr (СК=34, месца у рэйтынгу Беларусі - 157, часткова беларускамоўны блог) - блог рамесніка і юрыста Кацярыны Буто, адпаведна асноўная тэма блога - юрыдычныя пытанні рамесніцтва ў Беларусі. Але не хэндмэйдам адзіным жывы гэты блог, ёсць тут фотачкі і падарожжы, а яшчэ ёсць цудоўны корч аўтамабіль "Ягадка" (Volkswagen T 2b) і расказы пра яе прыгоды.

7. kiedy (СК=33, месца у рэйтынгу Беларусі - 158, цалкам беларускамоўны блог) - блог для дзяўчынак тых каму цікавыя паштоўкі, вышыванне, вязанне і іншае рукадзеліе. Безумоўна, у блогу Наталлі ёсць пасты не толькі пра гэта, але і пра футбік (sic!), падарожжы і цяжкае жыццё-быццё настаўніцы замежнай мовы ў Мазыры. І яшчэ для тых, хто раптам не ведаў, vital_rudak і kiedy муж і жонка (маю жонку прымусіць зацікавіць завесці блог у ЖЖ пакуль што не ўдаецца:))

8. mi_ku_apx (СК=32, месца у рэйтынгу Беларусі - 165, часткова беларускамоўны блог) - блог архітэктара/ведасіпедыста Міхала з Менска. Адпаведна, у блогу шмат пастоў пра добрую і дрэнную архітэктуру сталіцы, а таксама пасты на веласіпедную тэматыку. Час ад часу Міхаіл ладзіць у блогу конкурсы тыпу "пазнай будынак па фотаздымку".

9. azarkinm (СК=31, месца у рэйтынгу Беларусі - 172, цалкам беларускамоўны блог) - падарожжы з сям'ёй па Беларусі асноўная (але не адзіная) тэма гэтага блогу. У кожны вандроўным пасце можна пабачыць не толькі добрыя фотаздымкі, але і грунтоўны гістарычны матэрыял пра месца вандроўкі.

10. kabierac (СК=31, месца у рэйтынгу Беларусі - 174, часткова беларускамоўны блог) - чалавек элеватар, ДОТ эпохі дызельпанку:) Блог беларускага паэта і празаіка пад прымусам Антона Рудака. У блогу шмат вершаў і справаздач з падарожжаў па "умацраёнах" нашай неахопнай Радзімы.

11. dzenik_kravina (СК=31, месца у рэйтынгу Беларусі - 175, цалкам беларускамоўны блог) - сапраўды, дзённік, але наконт равіна не ўпэўнены:) Зацемкі з жыцця і падарожжаў.

12. lada_aleinik (СК=27, месца у рэйтынгу Беларусі - 190, цалкам беларускамоўны блог) - блог крытыка і літаратуразнаўцы Лады Алейнік. Піша рэдка, але трапна:)

13. supron_licvin (СК=26, месца у рэйтынгу Беларусі - 197, цалкам беларускамоўны блог) - краязнаўца і гісторык з Гродна. Апроч напісання ўласна краязнаўчых артыкулаў, Мечыслаў займаецца графічнай рэканструкцыяй зніклых будынкаў Гродна.

14. jakubik_by (СК=25, месца у рэйтынгу Беларусі - 202, цалкам беларускамоўны блог) нейкі блог, нейкага чалавека са Слоніма:) Насамрэч, блог цікавы. Тут ёсць футбік, піва і проста цікавыя жыццёвыя назіранні. Дарэчы, Якубік першым заўважыў родны горад у малавядомай японскай анімэшцы і праславіўся на ўвесь "анлайнер":) Так-та, а чыво дабіўся ты?

15. tam_erm (СК=20, месца у рэйтынгу Беларусі - 241, часткова беларускамоўны блог) - блог Тамары з Гомеля, якая вельмі любіць падарожнічаць. Але замест таго каб пладзіць сотні фотак кожнага дрэўца, кожнага вадаёма, кожнага польскага доміка, што трапляюцца ў вандроўцы, Тамара абрала для сябе адзіны тып выдатнасці - помнікі Леніну. Сапраўды, такая штука ёсць ледзь не у кожным беларускім горадзе, а дзе няма - значыць была раней. Дарэчы, гэты факт зусім не азначае, што пасты tam_erm напоўненыя выключна адным правадыром пралетарыяту. Тамара ведае і піша пра гісторыю не абмежаваную толькі кастрычнікам 1917-га.

16. svetatarnikova (СК=19, месца у рэйтынгу Беларусі - 256, часткова беларускамоўны блог) - блог графічнага дыйзайнера і мастачкі Светланы Татарнікавай. Апроч прац аўтаркі ў дзённіку ёсць і зацемкі з жыцця.

17. backel_k (СК=19, месца у рэйтынгу Беларусі - 256, цалкам беларускамоўны блог) - блог пісьменніка Аляксандра Бацкеля. У блогу сабраныя тэксты, якія ўвайшлі ў кнігі аўтара: "Маёнтак рыбы" і "Мімікрыя".

18. maxim_cheus (СК=14, месца у рэйтынгу Беларусі - 296, цалкам беларускамоўны блог) - блог карчэведа і велападарожніка з Барысава. У блогу шмат цудоўных пастоў пра старыя аўтамабілі (ня дзіўна, бо я выманіў Максіма ў ЖЖ з сайта drive2.ru) і пра цікавыя мясціны Барысава і наваколляў, па якім аўтар падарожнічае на ровары.

19. zloevremia (СК=14, месца у рэйтынгу Беларусі - 299, цалкам беларускамоўны блог) - суравы мужчынскі блог. Злы час, злыя людзі насамрэч zloevremia добры:)

20. burbalka (СК=14, месца у рэйтынгу Беларусі - 301, часткова беларускамоўны блог) - блог Наталлі Васілевіч. Блог на хрысціянскую тэматыку.

У наступны раз чакайце агляд фэшн-блогаў з Беларусі!...
Жартую, канешне:)

Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 2 comments