Шибер (ingaret) wrote,
Шибер
ingaret

Цi не першы гэта мой допiс па-беларуску тут ?

Маю нагоду, бо спадар Адам Глобус, жывы класiк сучаснай беларускай лiтаратуры (i гэта не пад`елдыкванне - я насамрэч так лiчу), напiсаý у сваём Фэйсбуке пра мяне i пра маiх сяброý :

Калі шампанскае, дык перадусім “Савецкае шампанскае”. Калі каньяк, дык армянскі “Арарат”. Мінвада ? “Баржомі” ! Калі салатка, ды “Аліўе” з маянэзам і салодкім гарохам. Калі музон, дык Пугачова-Кабзон. Ён гэта любіць і шануе. Ён спажывец гэтай дрэні і мярзоты. Ён аблысеў, сагнуўся, пагубляў зубы, але лічыць сябе гаспадаром свету. Ён ганарыцца, што нарадзіўся ў эсэсэсэрыі. Найлепшы правадыр для яго – Брэжнеў. Ён яго ласкава называе Леанідам Ілічом. Кватэры для яго – сталінкі і хрушчоўкі. Усе показкі ў яго ад Райкіна, Жванецкага і Нікуліна. Яго прыказка: “Такую страну развалили !!!”. Ён верыць, што эсэсэрыя неўзабаве адновіцца. Савецкі беларус ненавідзіць усё беларускае: мову, культуру, дзяржаву і нават прэзідэнта. Час савецкага беларуса амаль скончыўся, але ён усё яшчэ ловіць дробную рыбу, пакурвае танныя цыгарэткі і рыхтуецца сустрэць сваё любімае свята – Новы год.

З усiм згодны. Акрамя таго, што наш час скончыýся. Бо наш сцяг пераймаюць пасталеýшыя ýчарашнiя змагары - у iх замест бессмяротнага Кабзона кумiрам такi ж бессмяротны Саладуха. А замест Леанiда Iлiча - самi ведаеце, хто.
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 52 comments